Ці патрэбны нам Смаленск…
Фоткі МФа з надпісам «Смаленск – гэта Беларусь» – бясспрэчна добры крэатыў, засталося толькі зрабіць тыя самыя надпісы ў Дзвінску, Троках ды Беластоку. У свой час і такія з’явяцца…
Калі размаўляць пра «страчанныя тэрыторыі на Ўсходзе», прыгожа казаць пра Вялікую Беларусь да Вязьмы ці да Мажайску, але спярша трэба падумаць, што б было з краінай, калі б яна атрымала гэтыя тэрыторыі ў канцы 1920-х гадоў.
На самым пачатку 1929 года была ўтворана Заходняя вобласць РСФСР, са сталіцай ў Смаленску, і ў якую ўвайшлі цалкам тэрыторыі Бранскай, Смаленскай абласцёў, таксама часткі Калужскай, Цвярской абласцёў і Вялікалуцкая Акруга. (Межы гэтага ўтвору практычна паўторваюць усходнюю мяжу ВКЛ XV стагодзя – мара бел. нацыяналіста). Агульная тэрыторыя – 163.8 км кв, з насельніцтвам 6 778 тысяч.
Па некаторых зветках, планавалася аб’яднанне гэтай вобласці з БССР (якая была значна меньшая і па тэрыторыі, і па насельніцтву). Так званае Трэцяе Ўзбуўненне БССР 1929-1930 г. было выгоднае для кіраўніцтва Саюзу – БССР ператварылася б з мініяцюрнай памежнай тэрыторыі ў паўнавартастую па велічыні адміністрацыйную адзінку, са сталіцай у Магілёве. Нават з пункту гледжання кіравання тэрыторыямі было бязглуздзіцай існаванне карлікавай памежнай Саюзнай Рэспублікі, каля якой месцілася геаграфічна і гаспадарча блізкая Заходняя вобласць.
Чаму ня адбылося гэтае Ўзбуйненне дакладна невядома, але адсутнасць Трэцяга Ўзбуйнення было адной з самых важных падзеяў XX стагодзя, якая фактычна выратавала і БССР, і сучасную Рэспубліку Беларусь ад татальнай і бяззваротнай асіміляцыі, і немагчымага адрыву ад Расеі.
Насельніцтва Смаленскай вобласці – 1 млн, Бранскай – 1.5, разам яны б станавілі 20% насельніцтва краіны (з 12.5 млн). Гэта значыць, што расейская меньшыня станавіла бы ў 1991 годзе каля 25-30%, нават больш чым ва Ўкраіне.
Усходнія тэрыторыі можна параўнаць з Усходам Украіны, савецкае кіраўніцтва якой здолела выбіць у Масквы экстра-тэрыторыі, на вялікае няшчасце украінскага народу. Відавочна, што Данбас і Крым будуць яшчэ доўга цягнуць Украіну на дно, а бяз іх Украіна даўно б мела нармальны Парламент з Урадам. Тое самае можна сказаць пра яшчэ адну разарваную паміж Захадам і Усходам краіну – Турэччыну. Ататюрк здолеў утрымаць значную частку Курдыстану ў межах Турэччыны, але цягам астатніх 40 год краіна плаціць вялікі кошт за бязплодныя горныя тэрыторыі, дзе беднае кансэрватыўнае мусульманскае насельніцтва з кожным годам больш і больш множыцца. А без Курдыстану ўсе было б значна лепей…
Уявіце зараз выбары 1994, ці 2006 году на Далекім Усходзе Беларусі – Смаленск і Бранск у 1994 ня прагаласавалі б нават за Лукашэнку – паглядзіце за каго яны галасавалі на працягу апошніх 17 гадоў.
Парадаксальна, але дзякуючы савецкаму кіраўніцтву, што пашкадавала зямлі для братняй рэспублікі, зараз Беларусь мае найлепшыя магчымасці для кансалідавання нацыі вакол пра-заходняга выбару развіцця – бальшыня насельніцтва жыве ў Заходняй ды Цэнтральнай Беларусі, праблемы расейскай меншасці практычна ня існуе – за 18 год незалежнасці іх рэальная прысутнасць у грамадзтве – да 6-7 адсоткаў, што робіць іх нават трэцяй этнічнай меншасцю, пасля палякаў.
Таму ня трэба дужа плакаць з-за пустэльных тэрыторыяў са спітым насельніцтвам – іх можна ўзяць у сваю сферу ўплыву амаль у любы момант, лепей паглядзець на тое, што рэальна патрэбна Беларусі, і дзе ляжыць сапраўдны гістарычны і культурны цэнтр, – гэта ўсяго 2 гадзіны ад Менску самаходам…
Крыніца: http://tchor.livejournal.com/3434.html

Гэты погляд вельмі спрэчны перадусім таму, што ён апрыёрна прымае сітуацыю, пры якой у выпадку ўключэння ў 1929 г. Смаленшчыны, Браншчыны і іншых пералічаных земляў фармаванне нацыянальнай свядомасці насельніцтва гэтых земляў ішло дакладна гэтак жа сама, як і пры пакіданні іх у складзе Расіі. Між тым гэта ўсё не так адназначна, бо ў выпадку уключэння гэтых земляў у склад Беларусі добрая частка іх жыхароў (магчыма, і значная) чыста дзеля гэтага стала б лічыць сябе беларусамі. Гэтак сама, як лічаць сябе такімі пераважная большасць жыхароў сённяшняга ўсходу Рэспублікі Беларусь, нават цалкам абруселых у моўным, напрыклад, сэнсе. Асабіста я вельмі сумняюся, што калі б у 1924 і 1926 гг. тэрыторыі тагачасных Віцебскай і Гомельскай губерняў не перадалі ў склад БССР, то сёння там расейцы паводле самасвядомасці не складалі б большасць, а беларусы калі і былі б, то недзе на маргінэсе. І чаму апрыёрна выключаецца тое, што калі б дадзеныя землі былі б у складзе Беларусі, то яны былі б хоць крыху іншымі і ў плане "спітасці" і "пустэльнасці" – больш падобнымі да нашых Магілёўшчыны ці Віцебшчыны? Людзі ж там жывуць фактычна адныя і тыя, розніца толькі ў некаторым адрозненні гістарычнага лёсу. Складванне якога, па сутнасці, ад гэтых людзей на залежала.
Карацей, аўтар пры сваіх разважаннях фактычна механічна пераносіць сучасныя рэаліі на падзеі больш чым васьмідзесяцігадовай даўніны, не ўлічвае пры сваёй пабудове нейкіх ідэальных мадэляў вельмі шматлікіх фактараў, і гэтым робіць найгрубейшую метадалагічную памылку. Дзеля чаго нейкую асаблівую каштоўнасць гэтыя разважанні наўрад ці маюць. Адзінае, з чым я цалкам згодзен – што асабліва стагнаць па Смаленшчыне і іншых "страчаных" намі землях сёння не варта – у тым ліку і па тых, "дзе ляжыць сапраўдны гістарычны і культурны цэнтр, – гэта ўсяго 2 гадзіны ад Менску самаходам…". І зямлі, і людзей сёння ў Беларусі хапае. Важна толькі паменш летуценіць пра "вяртанне забранага" і пабольш займацца рэальнай справай у сябе дома. Бо інакш цалкам можа стацца так, што страцім і тое, што маем. Прытым вельмі хутка, і ўсё да гэтага ідзе.
Интересная логика: нам смаляне не сдалися , они якие-то савецкия.То есть смаляне виноваты, что у белдемократов нет харизматичного лидера. Что белдемократы за три года не могли построить нормального государства. Что здали все и вся без боя каким-то проходимцам без роду и племени и политической ориентации. Впрочем, не надо ждать широкого полета мысли от людей, чьим идеалом является Чехия.
Смоленск и область-земля беларусов-ещё совсем недавно-менее 100 лет назад- так считали и в России. Конечно, никто не призывает к перекраиванию границ, но коренные (и некоренные) смоляне имеют право знать истинную историю своих предков,даже если эта история заключалась в постоянной обороне от московитов. Имеют право они знать и язык своих предков. Возможно со временем границы станут формальностью, и хорошо, если в будущем будут считать, что граница Беларуси заканчивается не у Смоленска, а за Смоленском.
Уважаемые земляки, я предлагаю поставить вопрос иначе: а патрэбна ли нам Беларусь? Бесспорно, что этнос населявший Смоленщину в 8 -10 веках, т.н. Кривичи, явился "народообразующим" в Беларуси, и хотя бы по этому, формально Смоленские земли можно считать беларусскими. С другой стороны современные так сказать историки Беларуси искренне считают, что кривичский элемент имеет место быть только в восточной части страны – Могилевская, Витебская области, фрагментарно – Гомельская… а вот в остальной т.н. Коренной Беларуси проживает иной этнос. Да оно, кстати и заметно… поездите по республике, пообщайтесь с народом, и все станет ясно. Так что может воссоединить кривичей, и создать великую СМОЛЕНЩИНУ?
Ну а по поводу белдемократов, так тут все ясно… их просто нет! Есть небольшая кучка крикунов, которые пытаются укусить существующую, и заметьте – легитимную власть, но это их максимум – интернет-войны… проще кричать и требовать, а вот работать на благо СВОЕЙ страны, им как-то не хочется. Небольшой пример их "демократичности" – есть такой сайтюшко – Хартия с цифрами… там иногда публикуют интересные новости…. в том числе и про Смоленск. Вроде демократия, плюрализм мнений… высказывайся – не хочу. Поверьте – из 19 моих комментов под разными статьями, особенно под той, где о Смоленске и Смолянах было высказано не совсем правдиво и лицеприятно, не один не был опубликован, модерация не пропустила, причем комменты не содержали ни нецензурной лексики, ни призывов к насилию, они были просто "не в струю" статей.
Так вот, теперь вопрос – устранив одну диктатуру, не получат ли соседи-братья другую, только более вороватую и дикую.
Был как-то в Менске у друзей, порекомендовали они мне книжечку, которая, по им словам отвечает мировоззрению большинству белорусов… И я её купил для изучения. Поскольку сам имею историческое образование, мне это интересно. Имя автора – Деружинский. Название сейчас не помню – книгу дал почитать коллегам, пущай посмеются над ветром в головах…. Обидно другое… я сам белорус, родственников в Беларуси много… езжу туда часто, и тут на тебе… получи гранату! Обидно…
Лета-восень 2008-га года я працаваў на лесанарыхтоўкаў у Смаленскай вобласьці (Угранскі раён, які мяжуе з Калужскай вобласьцю). У самой Угры большасьць жыхароў шчыра вызнаюць сябе за Расейцаў (хапае тут і Цыганоў). Але ж у лясных вёсках людзі размаўляюць па-беларуску і памятаюць, што яны Беларусы.
Админ, проанализируйте, пожалуйста риторику "борцов с режимом" . Они что, себя не уважают, не могут найти свою идентичность? Откуда такое стойкое желание к кому-то прильнуть, выбрать чей-то "путь развития"?
Видел на "Хартии" фотографию "приёма" Клинтоншей белорусских оппозиционеров. Стояли как дворняжки на задних лапках, в полной готовности приступить к вылизыванию ануса хозяйки. Их и принимали в каком-то тесном углу. Политических проституток никто не уважает. Сценарий понятный: лакеев ставят на царствие, а они отдают самое вкусное из собственности западным спонсорам. Остатки поделят между собой.
Если не можете произнести фразу "наше развитие, наш путь" , имея в виду себя и уважая самих себя, не рано ли вам про Смоленск рассуждать?
Скользнуло некоторое высокомерие в отношении "cпившегося" населения "территорий, думать ещё будете принять ли к себе… Так вы же сами трещали, что это этнические белорусы. Может вас не объединение нации волнует, а "выбор хозяина"?
Я знаю обычных людей, у которых нет ни враждебности к русским, ни комплекса неполноценности. Говорят на любом из двух языков(на каком удобнее сейчас), настоящие белорусы и для них вся моя страна будет родным домом. А вот вы, право судить, какая часть России – Беларусь, ещё не заслужили.